Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзякуй

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дзякуй жыццё! Падарунак найлепшы.
Дзякуй кажу табе шчырай душой.
Дзякуй за лета мінулае, лепшае.
Дзякуй жыццё, я заўсёды з табой.

Лета мінулае, сонцам і ласкай
Душу маю аблівала штодня.
Дзякуй кажу табе і калі ласка
Шкада што цябе ўжо болей няма.

Як жа няма? Ты ў сэрцы ў думках
Будзеш зімой мяне абаграваць!
Будзеш душы маёй ты прытулкам
Думу маю будзеш шчыра хаваць...

Дзякуй вялікі табе маё лета
Дзякуй яшчэ раз табе я кажу!
Светам душа мая абагрэта
Сонца прамень у душы зберагу.