Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зміцер Белуш

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)
Што восень прынесла мне гэта? Прыгоды, стасункі, змаганні І восень мне лепей за лета, Калі існуе ў ёй каханне... Як цепліцца ў сэрцы надзея, Што буду сагрэты зімою. Пра гэта, толькі пра гэта: Малю, каб была ты маёю... Air Jordan


Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)
Майго жыцця шчаслівага з табой Пакіну помнікі нашчадкам Беларусі. І павяду народ я за сабой, Каб не выконваць іншага прымусу. Раскіну думкі па ўсёй зямлі І хай пранізваюць яны мільёны душаў. Хай дапамогуць у сэрцы зберагчы Любоў да волі-шчасця беларусаў. Хай будзе вольнай нашая Зямля, Няхай не будзе рускаму спакоя. Няхай сярод герояў буду й я. Хай кожны славіць нашага героя. Свабоду, вольнасць і любоў сваю Табе адной, Радзіма, падарую. Каханне, што ў сэрцы берагу Табе, мая Радзіма, ахвярую...adidas


Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)
Нерухомае стане рухомым, Вельмі гучнае стане нямым І памылкі старэйшых паўторым І дазволім зрабіць іх усім. Зменім ход гістарычных падзеяў, Накіруем на правільны лад, Апранем без прымусу адзенне, Што жадалі насіць без загад. Скінем камень што плечы згінае, Падаруем свядомасць ўсім. І кахаць будзе нас хто жадае, І любіць будзе нас не адзін. І без страху той вымавіць слова, Хто калісьці быў тут нямым. Нерухомае стане рухомым. Адным словам – усё будзе сваім.adidas Ultra Boost kaufen


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Дзякуй жыццё! Падарунак найлепшы. Дзякуй кажу табе шчырай душой. Дзякуй за лета мінулае, лепшае. Дзякуй жыццё, я заўсёды з табой. Лета мінулае, сонцам і ласкай Душу маю аблівала штодня. Дзякуй кажу табе і калі ласка Шкада што цябе ўжо болей няма. Як жа няма? Ты ў сэрцы ў думках Будзеш зімой мяне абаграваць! Будзеш душы маёй ты прытулкам Думу маю будзеш шчыра хаваць... Дзякуй вялікі табе маё лета Дзякуй яшчэ раз табе я кажу! Светам душа мая абагрэта Сонца прамень у душы зберагу.Air Jordans