Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Экалогія душы

Сярэдняя: 4.6 (40 галасоў)
Высякаюць лясы, I няшчадна вытоптваюць боты За дзялянкай дзялянку — Верасы, і багун, і чарот, На мяжы растапталі Жывую яшчэ берасцянку, Што будзіла над полем світанні Штогод, Паміраюць званочкі, Зязюлі, чабор, журавіны, I не ў вырай, а некуды так Адляцяць журавы. Мы сябе абкрадаем, А множыць здабыткі павінны I ўзвышаць абавязкі свае I правы. Вынішчаем лясы, I пачуцці, і светлыя словы, Што, як матчына песня, За сэрца бяруць, Падсякаем бяздумна Карэнні свае і асновы I не бачым, што хутка Лісты адамруць. Нашы песні і мова знікаюць паціху. Пачакайце! Звяртаюся з просьбаю я: Занясіце хутчэй у Чырвоную кнігу Верасы і чабор, наша слова і наша імя.Kids Clothes


очень жаль,природы всё

очень жаль,природы всё меньше...Может действительно стоит задуматься????????????

гэта верш не толькі пра

гэта верш не толькі пра прыроду, гэты верш пра нас беларусаў пра нашу мову мы яе забываем мы страчваем нешта святое