Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ёсць два будынкі...

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Ёсць два будынкі ( Хатыніцкай СШ—135 год ) На скрыжаванні нялёгкіх жыццёвых дарог Ёсць два будынкі, якія душу саграваюць, Родная школа і бацькавай хаты парог, Яны нас праводзяць, яны нас заўсёды чакаюць Родныя сцены захоўваюць нашы гады, Рэха маленства нас радасным смехам вітае, Тут і юнацтва пакінула ў сховань сляды, Вось і яно нас усмешкамі зноў сустракае. Колькі вятроў прашумела, растала снягоў, З часам мяняліся твары, законы і кніжкі, Вераснем кожным нясмела прыходзяць ізноў Дзеці, пакінуўшы дома і лялькі, і “мішкі”. Ім яшчэ ўсё незнаёма, яшчэ прывыкаць Прыйдзецца доўга і плакаць, напэўна, таксама. Ведаю, будуць як дома сябе адчуваць, Ведаю, будзе настаўніца ім другой мамай. Звернем на сцежку ад нашых жыццёвых дарог Мы да будынкаў, якія душу саграваюць, Родная школа і бацькавай хаты парог Там нас сустрэнуць і там нас заўсёды чакаюць. 1999 г. sneakers