Ёсць паданне вякоў, што разбурыць калісь
Вавілонскую Вежу Адам
І няўмольна сальюцца мовы зямлі
У адну, няродную нам.
І мая безвыходна пойдзе у змрок,
У атрутны, як вечнасць, цень,
Трапяткая і сіняя, як васілёк,
Гарачая, як прамень.
Я ні шчасця, ні будучых дзён не жадзён,
Хай пятля, хай памерці ў журбе,
Хай не будзе ні шчасця, ні будучых дзён,
Калі ў іх не будзе цябе.
Сірата па з'едлівай волі багоў,
Гінучы мой карабель,
Хай не будзе світання ў народа майго,
Калі досвіткам здрадзіць цябе.
Ад палеткаў райскіх лёгкай ступой,
Збочу я да пякельных катлоў,
Калі першы жа ангел на мове маёй
Мне не скажа: «Братка, здароў».
І няхай да мяне не прыйдзе вясна,
Песня, шчасце, каханне, спакой, —
Ўсё адно не змяняю твой чорны праснак
На атруту пшаніцы чужой.
Ты мой ясны хлеб і каханы май,
Песня продкаў, нашчадкаў палі,
Без цябе, не з табой — не патрэбен мне рай
На душы. Ў небясі. На зямлі.
Слёзы на вачах. Працінае да
Слёзы на вачах. Працінае да глыбіні душы.
цудоўны верш калі ласка,
цудоўны верш
калі ласка, выпраўце: здрадзіць табе
Заўсёды, калі чытаю гэты верш
Заўсёды, калі чытаю гэты верш з "Каласоў...", плачу. Сапраўды, Уладзімір Сямёнавіч, пісьменнік, паэт, і патрыёт ад бога. Ён сам сябе выразіў, на маю думку ў вобразе Алеся Бан Жвірбы ў "Скрыпке дрыгвы і верасовых пустэчаў". Шкада што прыйшоў ён на кароткі час. Не скажу што не ў свой. Магчыма сёння яму было б цяжэй. А пры Саюзе хоць друкавалі за дзяржаўны кошт. Цікава, ці напаткала б яго ў нашыя дні такое афіцыйнае замоўчванне як Быкава? А ўвогуле Караткевіч для мяне - гэта самы вышэйшы ўзор сапраўднай літаратуры. Чытаю яго пастаянна.
цудоуна!!!
цудоуна!!!