Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ёсць яшчэ каго бараніць

Яшчэ не ацэнена
Ёсць яшчэ каго бараніць Жыццё, пэўна ідзе ўжо на злом: П’юць мужчыны, падлеткі, дзяўчаты. Проста так п’юць ці блізкім назло— Яны ж вечна ва ўсім вінаваты. Дзе прапіску знайшоў горкі змей, Там спакою няма ўдзень і ўночы, Усё болей няшчасных сямей І смуткуюць дзіцячыя вочы. Вельмі многія з нашых жанчын, Сіл не маючы болей змагацца За сваіх неразумных мужчын, Пачынаюць за чарку хапацца. І зусім незаўважна для ўсіх Алкаголь затуманіць ім вочы. Стане больш і зязюль сярод іх, І дамоў сацыяльна-сірочых. Што далей? Трэба нешта рабіць, Бо расплата зусім ужо блізка, Ёсць яшчэ нам каго бараніць— Тых, хто п’е малако ў калысках. 2001г. NIKE