Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

п’янства

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

“Цвярозым быць –
Навошта жыць?!”, –
І нехта зноў жыццё камячыць,
Пачаўшы піць,
Ды гэтак піць,
Што свету белага не бачыць.

Сто грам – пачын
І за жанчын,..
А дзвесце – дзеля фанабэрства,..
А трыста –
Звонкае “чын-чын”… -
І сабутэльнікі – братэрства.

І там, і тут –
Гасцінны кут,
Дзе п’юць, не ведаючы, мусіць,
Што п’янства – спрут,
Страшэнны спрут,
Які, схапіўшы, не адпусціць…

Бліжэй, бліжэй…
Бы сотня змей,
Але ў абліччы невідзімкі…
Ды ўсё тужей,
Ды ўсё цяжэй
Яго смяротныя абдымкі…

Ізноў сям’я
І ўся радня
Спаўна рассёрбвае распусту…
Бяда твая,
Бяда мая –
Вар'яцтва горкія наступствы.

Каб не набыць
І не лячыць
Хваробу дзікага разгулу,
Не трэба піць!
Не трэба піць,
Каб у нябыт не зацягнула!



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мая Айчына! Ты ва ўгары!
Спіртны струмень ракой цячэ…
І, хоць ужо сінеюць твары,
У рот куляецца яшчэ.

І ў гарадах, і ў дальніх вёсках
Багата тых, хто “паддае”.
Іх дзеці ходзяць у абносках,
Не маюць хлеба на стале.

Ўсё болей п’янствуюць усюды!
А выбар пойла ўсё шырэй!
І болей, болей гіне люду,
Жыццё дапіўшы да чарцей!

Агідны “водар” перагару
Ажно сціксае брудам дых,
Але збяруць парожняй тары –
І зноў купляюць “на траіх”.

Віно, гарэлка, самагонка –
Чым болей п’еш, тым болей раж.
О, мая родная старонка!
Ці немагчыма жыць інакш?

Нашто нам гэтая навала –
Паўсюль пладзіць алкагалізм?
Няўжо другіх заняткаў мала?
Ці лепшы шлях – каціцца ўніз?

Мо хтось ад дурасці ўтрымае,
Навучыць, як цвярозым жыць?
Бо, калі нацыя сканае,
Няма каму ўжо будзе піць…