Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галерэя тытанаў

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Пралог Адам з Вікенціем, паэты… Францішак з полацкага краю… Я вершаваныя партрэты тытанаў даўніны ствараю. Пішу Кірылу, Ефрасінню… Пішу Тадэвуша ў палоне… Пішу партрэты – і краіны ў партрэтах паўстае былое… Унучка Усяслава У гонар першай беларускай асветніцы Ефрасінні Полацкай Ад дзеда – князя Усяслава – яна пераняла духоўнасць. Жыццё яе – узор яскравы жыцця, якое кнігі поўняць. Манаства, полацкай Сафіі князёўна адчувала блізкасць, у манастыр пайшла – і кнігі ў саборы стала перапісваць. Царкву па ініцыятыве манахіні пабудавалі, дзе летапіс пад залатымі яна напіша купаламі. У Спаскай летапіс пісаўся… Крыж вырабляўся майстрам Богшам… Спраў Ефрасінніных нізацца Гасподзь каралям дапамог Сам. Табой, унучка Чарадзея, тваёю справай ганаруся! Ты пачынаеш галерэю асветнікаў у Беларусі! Табе, унучка Усяслава, радкі паэты прысвяцілі! Тваё жыццё – узор яскравы жыцця, якое поўняць кнігі! Епіскап Тураўскі У гонар “беларускага Іаана Залатавуста” Кірылы Тураўскага Сярод асветнікаў адметных сярэднявечнае пары – залатавусны прапаведнік залатакупальнай царквы. Ён адукацыю ад грэкаў пры княжым атрымаў двары. Казанняў – цудадзейных лекаў для душ – нямала ён стварыў. Трымаў бібліятэку ў вежы епіскап Тураўскі Кірыл. Нямала яркіх прытчаў – ежы для роздуму – Кірыл стварыў. Эпохі прадстаўнік яскравы і творца з яркасцю зары, нямала пропаведзяў – стравы для сэрца – Тураўскі стварыў. І прапаведніцтвам займацца Кірыла наш не праміне. Натоўпу прытчы красамоўца чытаў – нібыта звон звінеў. Так, місіі манахаў медных, так прапаведаваў, як вы, залатавусны прапаведнік залатакупальнай царквы. Пражская друкарня Да 500-годдзя з часу выдання Ф. Скарынам Бібліі ў Празе Няпроста надта – выдаць кнігу: патрэбны значныя выдаткі, патрэбна, каб расла паціху гара з манетак мецэнацкіх. Станкі, папера – дарагія. Шрыфты не танныя ды фарбы. Хто грошы выдзеліць такія, каб са станком першадрукар быў? Скарыну мецэнаты Онкаў, Астрожскі, Бабіч падтрымалі – і вось, старонку за старонкай, ствараюць Біблію ў друкарні. У Празе Біблію друкуюць, ды не на канфесійнай мове, не традыцыйную – другую ствараюць тут для вас, панове. На беларускай – той, якую люд паспаліты разумее, – у Празе Біблію друкуюць для ўсіх вас, хто чытаць умее. Пайшлі на пражскую друкарню нядарма значныя выдаткі, бо ў кніг гару ператвараюць гару з манетак мецэнацкіх. Кіроўца Рэфармацыі Памяці выдатнага дзеяча беларускай Рэфармацыі Сымона Буднага Для роздуму чытанне – страва вялікая, як шар гарбузны. Працягвае Скарыны справу ў Нясвіжы рэфарматар Будны. У хрысціянстве праціскацца прыйшла часіна плыні новай – вучыў пісьменнік пратэстантаў, на шлях рэформаў накіроўваў. У вузкім пратэстанцкім коле настаўніка гучала слова. Урокі ў кальвінісцкай школе – для “Катэхізіса” аснова. Друкарні ў Лоску ды ў Заслаўі жывуць не толькі для эліты – ствараюць кніжкі, каб спазнаў іх, таннейшыя, люд паспаліты. Ствараюць для шырокіх колаў – не толькі дзеля вузкіх колцаў. І льецца са старонак голас іх – Рэфармацыі кіроўцаў. Расце друкарства ды дужэе, бы ў агародзе шар гарбузны: Францішка справу прадаўжае ў Заслаўі рэфарматар Будны. Кніга Сімяона Памяці выдатнага паэта і асветніка XVII ст. Сімяона Полацкага Клабук, нібы вянок лаўровы, на творцы з яркасцю ракеты. У “Вертаград шматкаляровы” ўвайшлі царкоўныя легенды. Змест як духоўны, так і свецкі ў “Шматколернага вертаграда”: геаграфічныя тут звесткі і гістарычныя таксама. На ідэальнага манарха тут погляды ды анекдоты (а анекдоты ад манаха рассмешаць і плаксівых роты!). “Шматкаляровы” выкрывае паклёпніцтва, распусту, зайздрасць… Заган дуброва векавая, цябе ён агаляе зараз! Карысная для некаторых ты, кніжка Сімяона твораў: мастацкія манаха творы – “сардэчкі” – выпраўляюць нораў. Клабук – нібы вянок лаўровы. Паэт – ярчэй за сонца захад. У “Вертаград шматкаляровы” паэзія ўвайшла манаха. Шынель на піках Памяці начальніка паўстання 1794 г. Тадэвуша Касцюшкі 10 кастрычніка 1794 г., пасля паражэння паўстанцаў у бітве пад Мацяёвіцамі, Касцюшка быў узяты ў палон. Касцюшка церпіць паражэнне – задралі ферзенцы насы. Паўстанцы гінуць пад ружэйны – для рускіх пераможны – зык… Казак пытае: “Ты – Касцюшка?” Касцюшка шэпча: “Так. Вады…” – ды думае: “Вады б кадушку – і смагу праганю тады…” Кладуць Касцюшку на фурманку. Фурманку трэсці пачало. “Пад вухам дошка ў колер маку афарбаваная – чаго?” Бо галава аб дошку б’ецца. Казак: “І вораг – чалавек. На шынялі на мяккім месца і тулаву, і галаве”… На шынялі ляжыць палонны. Шынель – на піках казакоў. У небе, восеньскім, халодным, крык жураўліных касякоў. Крык жораваў – аб паражэнні – нібыта душ палеглых крык, што вылецелі пад ружэйны – для рускіх пераможны – зык. Працэс Памяці выдатнага паэта, аднаго з заснавальнікаў таварыства філаматаў Адама Міцкевіча Пасля следства па справе філарэтаў Адам Міцкевіч быў высланы ў Расію. Ты насустрач выгнанніка долі едзеш, бо філамат, філарэт, на Расію дарогі раздолле акрапляеш слязамі, паэт… Куляй выбегшы з дула карэты і трымаючы кол у руцэ, Навасільцаў граміць філарэтаў – і над імі дубінай працэс. Разгуляўся сенатар – мяцеліць прамяністых у сілы ва ўсе. І сярод ахвяр следства Міцкевіч пад дубінай у камеру сеў. І Міцкевіч маўчыць: не з турмою аб асвеце сялян гутарыць. У суполцы ягоную ролю заніжаюць, як могуць, сябры. “Філарэтаў дубінай асілю!” – разяўляе сенатар свой рот. Высылаюць Адама ў Расію. Высылаюць паэта на ўсход. Філарэтаў сенатар адолеў. Прамяністых сенатар разбіў. На Расію дарогі раздолле ты слязамі, Адам, акрапіў. За кратамі Памяці выдатнага паэта і камедыёграфа XIX ст. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча У 1864-1865 гг. Дунін-Марцінкевіч сядзеў у менскай турме. За кратамі ён панікае. Як быў бы Марцінкевіч рады, каб на хвілінку пазнікалі турма, і камера, і краты! За кратамі свае малюнкі. За кратамі свая карціна. За кратамі – Няміга. Людзі спяшаюцца па ёй на рынак. Спяшаюцца адны ў галёшах, другія – у абутку голым. А на гары, над рынкам, плошча з палацам, цэрквамі, касцёлам. У храмах тых – абедні, месы. Ля храмаў – лужыны ды лісце. На плошчы – і тэатр, дзе п’есы Вінцэнта ставілі калісьці, дзе Марцінкевіч у спектаклях іграў, акцёр-камедыёграф. І перад ім карціна з даляў жыцця мільгнула метэорам. Карціна ў памяці мільгнула, дзе не ў турме ён, а ў тэатры, – і пазнікалі на мінуту турма, і камера, і краты. Air Jordan XIII 13 Kid