Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галіны ліп па-над стрэхамі хат...

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Галіны ліп па-над стрэхамі хат,
І дождж ідзе, расносіць думкі ў бакі.
А з неба гром б’е з гармат,
І кулі-кроплі ляцяць, як ваўкі.

Шэра, цёмна, як без вакон
Усё нібыта згасла, у нізкі паклон.
Неба апусцілася –
Рукой дастаць…
Але няхай вісіць,
Ня буду чапаць…



"І кулі-кроплі ляцяць, як

"І кулі-кроплі ляцяць, як ваўкі."
***
Сыра. Папрацую рэдактарам
***
Галіны ліп над стрэхамі хат,
І дождж разносіць думкі ў бакі.
А з неба гром б’е як з гармат,
І кулі-кроплі ляцяць напрасткі.

Так шэра, цёмна, як без вакон
Усё нібыта прыкрыў заслон.
Павісла неба –
Рукой дастаць…
Чапаць ня трэба,
Ня буду чапаць…
***
З павагай, Баранава Валянціна