Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гальшанскі замак

Сярэдняя: 4 (8 галасоў)
Пад намі каменьне, і цэгла, і горы зямлі, Якая калісьці была чалавечаю плоцьцю. Навошта па продкавы скарбы сюды мы прыйшлі? Хто сьмерць абкрадае – жыцьцём за здабытае плоціць. Апошняя сьвечка вось-вось перастворыцца ў воск, Зь якога паўстала калісьці пад пальцамі мнішкі. Дыханьне каханай, нібыта сьляпы матылёк. Чвакай, не зьлятай... Я паветра аддам да кілішка... Чакай... Мы паўстанем, мы вернемся на Беларусь, Мы сходамі пройдзем – два цені – і моцных абудзім. І пліты падымуць, і грудзі зямныя ўзарвуць, І золата продкаў здабудуць бясхібныя людзі. Ня веру, ня веру, што вязьнямі стануць яны, Як мы, і як тыя, пад намі, што верылі ў волю... Засыплюць са скарбамі разам... Былі каб адны Руіны – ня замкі... Каб іх не чапалі ніколі... Каменьні, каменьні... Каменьнямі поўніцца край. Хоць час адлічыўся, званы не чутны ў сутарэньні. Расколаты панцыр, і зрэзана з дрэва кара. Па сходах памерлага замку сьлізгаюць два цені. Nike Mercurial Superfly


Людміла,добы дзень!Шукаю

Людміла,добы дзень!Шукаю сувязі з Вамі,бо тэлефон ваш змяніўся.У "Маладосць" пісала,без поспеху.У мяне да Вас ёсць справа,калі не адкажаце...Пазваніце,калі ласка,буду вельмі рада.мтс:760-96-34.Таццяна,Ваша аднакурсніца па БДУ.Усяго добрага!