Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гарэзлівасць

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Ты настроям маім здзіўляешся і паводзінам прэтэнцыёзным – не здзіўляйся, я ж не сур'ёзна, я ж гуляюся! Дзёрзкай шчырасці ты пужаешся, рэагуеш надта нярвозна – не пужайся, я ж не сур'ёзна, я ж гуляюся! Ты збянтэжана ўсміхаешся на мае пытанні ўскосныя – не хвалюйся, я ж не сур'ёзна, я ж гуляюся! Калі ж мне ў каханні прызнаешся, папярэджваць ужо будзе позна – зразумееш: я ж не сур'ёзна, я ж гуляюся! Adidas