Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гімн Аланаў (Ясаў) (Jász himnusz)

Сярэдняя: 4 (25 галасоў)

Гімн Аланаў (Ясаў)
(Jász himnusz)

Арон Гаал

Прыйшлі мы з месцаў, дзе Сонца ўстае, спяшаючыся за зоркаю лёсу,
І вывелі верныя коні народ да берагоў паўнаводнай ракі.
І мы прынеслі з сабою свае хаты, і ўсё, што змясцілі на вазах:
І танцы, і песні, родную нашу мову, і Бога-немаўля ў сэрцах.
Бязлітасны вораг і змрок са стрэл накрыў блакітныя палі,
І тупат капытоў вараных канёў са стогнам пайшоў па зямлі.

І здрыгануўшыся ў сне, прачнуўся малы, заплакаў: "Бог, захіні!"
Напоўніліся крыкамі жонак, дзяцей вар'яцкіх пажараў агні.
Але, патрапіўшы ў пасткі ліпкую сетку, не просіць літасці герой,
Заплаціць за музыку подлы кароль сваёю сівой галавой…
Сягоння труба не кліча ў бой: як змянілася усё з тае пары!
Голас яе хрыплы не чуе даўно вяршыня халоднай гары.

І хай ніколі ўся гэта зямля больш тым гудам не поўніцца зноў…
Стуліліся шэрагі нашых байцоў і зліліся з натоўпам чабаноў,
І сталі хаты грудай камянёў, апусцела краіна, гіне яна:
І напалі татары і туркі на нас, і жыве цяпер тут вайна.
Змяняў Месяц гэта Сонца не раз, і Месяц душу крануў:
Так доўга чакала, ты, родная зямля, Волю, і Свет, і Вясну.

Згублена даўно наша мілая мова і вера забыта людзьмі,
Засталіся нам казкі і танцы, і сны-песні, што спявалі дзяцьмі.
І хай чужы кароль волі пазбавіў народ на цемру шматлікіх гадоў,
То быў цяжкі для нас жыццёвы час: час хлусні, час рабоў і спадароў,
Так жа, як выратаваўся ідучы на страшную смерць Хрыстос,
Так вытрымаў дух наш, і стаў мацней у струменях гора і слёз.

І вось спадаром ізноў стаў той, хто тут заўсёды і быў спадаром:
Ізноў Капітаны чыняць самі суд - надзейны наш, слаўны наш дом.
І Феранц Ракоці, і Лайош Кошут пражылі тут шмат слаўных часоў,
Каб мы перасталі пшаніцу гадаваць і сеяць авёс для канёў,
Каб мы захацелі бітваў, нападаў, закінулі землі свае…
Узяты горад Эсек. Зноў наперад: бой за свабоду заве…

Прайграных бітваў, нажаль, нам не злічыць: бо так шмат іх было потым,
Мы радасці жыццё страцілі сваёй, але жыццё захавалі з потам,
Пазналі ў цяжкіх ды тугіх кайданах гора, боль, пакуты ад дзід чужых,
Вольнае сэрца ў грудзі збераглі – добрую спадчыну ад продкаў сваіх.
Уся наша сіла - у волі людзей, надзейная ладдзя будзе плыць…
Жыве Радзіма - наша краіна, і мы - Ясы заўжды будзем жыць!

На сенажацях, як ўсхваляванае мора і ў лясах, як выспы,
Прыбудзе з намі вялікі Бог! На вуліцах нашых гарадоў чыстых.
Хай пад гукі дужых званоў нашы малітвы ўзляцяць высока ў неба!
Захавай, Маці-Марыя, нашу Радзіму, і дай надзеннага хлеба.
Захавай ад Нячысціка і захавай ад самога сябе,
Захавай і тую, што так жа дарэмна цураецца цябе,

Захавай і тую, што жыве толькі гэтым натоўпам.
Дайце веру, дайце надзею для народа Ясаў - нам!
Дайце каханне ўсім, у каго яго няма!
Скідай зоркі сіротам, скідай кайданы ярма!
Салдаты, што стаяць унізе, будуць пастухамі статкаў
Мы толькі Табе давяраем, дапамажы нам, Бог Ясаў!

*Ясы - Вугорскія аланы

(Вольны пераклад Алеся Борскага)