Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Глінтвейн

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
Парушыў стасункаў святыя каноны, Хацеў ва ўсім разабрацца… Пасуе чырвоны глінтвейн для размовы, Белы глінтвейн – для танцаў. Да ночы спрачаліся з’едлівым тонам, Кідалі на здзеку пытанні. Для новых сустрэчаў падыдзе чырвоны, Белы глінтвейн – на растанне. Так можна да скону сядзець ля каміна, Баяцца, што дроў наламалі. Чырвоны глінтвейн прынясе ўспамінаў, Белы глінтвейн – толькі жалю. І нават дагэтуль не зразумелі, Чаго ад жыцця чакалі. З чырвоным глінтвейнам мы цалкам згарэлі, А з белым мы проста кахалі. 2019 Air Vapormax Flair


Цудоўна

Цудоўна