Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гляджу навакол...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Гляджу навакол i бачу: наўрад цi Ўнукi мае жыць будуць у праўдзе. Усюды хлусня, усюды чынушы Салодкiя спевы лiюць нам у вушы I маняць, i брэшуць, нас водзяць за нос. Не едзе, стаiць на прыколе наш воз. Распрэжаны конi - скура ды косцi. I на карнавале мы - толькi госцi У масцы апатыi, у млявасцi масцы. Усё наваколле нiбы ў страшнай казцы. Жахаюць разбэшчанай загранiцай, Як дзетак калiсь перуном-навальнiцай. Страшчаюць на дзiва магчымай свабодай: У стойле стабiльнасць, нiякае шкоды. Замест правоў - адны абавязкi. Ужо досыць, даволi такое нам казкi! Адному - палацы, а iншым - палаты. Адному - мiльярды, а iншым - зарплаты, што хочацца, iх атрымаушы, заенчыць, I пенсiяў мiзер... Развал i галеча не толькi ў клазетах, а i ў галавах - лютуе, пануе паўсюдна тут страх. Ад шэрых вайтоў – па нырках дубiнай. Ад дробных паноў – артыкул у спiну, з якiм не ўладкуешся ты нiкуды. Якiя шчэ дзiвы, рэкорды i цуды Нам нашая ўлада iзноў прынясе? Пляцемся па чорнай жыцця паласе. Не ўпоперак цягнемся, а ўдалячынь, Далей і далей ад магчымых вяршынь. А наш правадыр - ён зуcім не аслеп, нас усіх заганяе на могілкі, у склеп. Пара вырашаць: ці загiнем мы тут, Ці лепей змяніць нам не любы маршрут. Air Jordan I High