Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Госьці

Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

Аднойчы, шчэ у колішняй хаце,
Дзе зоркі гуляюць у вакне,
Над вечар раз бацька и маці
У госьці прышлі да мяне.

Сядзяць на услоне у хаце,
Яшчэ маладзей за меня.
İ хустка квітнее у маці,
İ бацькаӯ паджак шэра льне.

Сядзяць, не гавораць нічога,
Адкуль яны, што там і як…
İ я пачынаю размову-
Чым вас частаваць, небарак?

-Налі нам патрошку туману,
Што вісьне на дальняй мяжы
Тых сотак, паросшых бурьянам,
Ды сонца прамень палажы.

А болей ничога не трэба…
-Ну што ж ты ӯсе, бацька, маӯчыш?
Кавалачак сіняга неба
Намазвай на хлебны мякіш!

Мы доӯга сядзелі, маӯчалі,
А вечар такі добры быӯ!
Вось зоркі у вакне заблішчалі
İ месяц у рог затрубіӯ…

-Сцямнела ӯжо, пойдзем мы, доню…
İ рукі мне ціснуць- бывай!
Так доӯга гарэлі далоні
А ӯ сэрцы бруіӯся ручай…

İ колькі шчэ землю таптаць мне,
Які тут мне суджаны пуць-
Я ведацьму, бацька и маці,
Дзесь, побач са мною, жывуць.