Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алена Румянцава

Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)

Белыя Берагі, Белыя Берагі,
Белыя, быццам спелая збажына,
Што гуляе буянымі хвілямі
Ад самай раніцы да цямна.

Белыя Берагі, Белыя Берагі,
Белыя, быццам голавы землякоӯ,
Што яшчэ жывуць на гэтай зямлі
Продкаӯ сваіх- дзядоӯ и бацькоӯ.

Белыя Берагі, Белыя Берагі,
Белая, быццам пясок на могліцах,
Дзе магілы маіх родных и сваякоӯ,
Душы іх тут пакояцца.

Белыя Берагі, Белыя Берагі,
Белыя, быццам тыя туманы,
Што прыходзяць на матчыны соткі,
А яны ужо параслі бурьянам.

Белыя Берагі, Белыя Берагі,
Белыя, быццам той дым,
Што віӯся над комінам бацькавай хаты,
Калі бацька быӯ яшчэ маладым.



Сярэдняя: 4.2 (9 галасоў)

Аднойчы, шчэ у колішняй хаце,
Дзе зоркі гуляюць у вакне,
Над вечар раз бацька и маці
У госьці прышлі да мяне.

Сядзяць на услоне у хаце,
Яшчэ маладзей за меня.
İ хустка квітнее у маці,
İ бацькаӯ паджак шэра льне.

Сядзяць, не гавораць нічога,
Адкуль яны, што там і як…
İ я пачынаю размову-
Чым вас частаваць, небарак?

-Налі нам патрошку туману,
Што вісьне на дальняй мяжы
Тых сотак, паросшых бурьянам,
Ды сонца прамень палажы.

А болей ничога не трэба…
-Ну што ж ты ӯсе, бацька, маӯчыш?
Кавалачак сіняга неба
Намазвай на хлебны мякіш!

Мы доӯга сядзелі, маӯчалі,
А вечар такі добры быӯ!
Вось зоркі у вакне заблішчалі
İ месяц у рог затрубіӯ…

-Сцямнела ӯжо, пойдзем мы, доню…
İ рукі мне ціснуць- бывай!
Так доӯга гарэлі далоні
А ӯ сэрцы бруіӯся ручай…

İ колькі шчэ землю таптаць мне,
Які тут мне суджаны пуць-
Я ведацьму, бацька и маці,
Дзесь, побач са мною, жывуць.



Сярэдняя: 3.8 (9 галасоў)

Я не любіла мову беларусаӯ,
Калі на золку папараць шукала.
Здавалася незграбнаю для вуснаӯ,
Як быццам пад замком яе трымала.

Ей здрадзіӯшы аднойчы, уцякала
Асеннім растывожаным світанкам…
İ доӯга мая мова гаравала
Сярод лясоӯ заблуканым паӯстанкам.

На чужыне усяго было нямала,
Так не хапала роднага крыла!
İ дзесці там, на ростанях, блукала.
А папараць даӯно ужо адцвіла…

Адчулі вусны легкасць таго слова,
İ прыгажосць, і водар яго росны…
Даруй мяне, найроднейшая мова!
Я гэта зразумела вельмі позна.