Гронкі вішняў ірваў мне ў далоні,
Я шчаслівая іх цалавала.
Пульсавала сардэчка ў скронях,
Бо так моцна цябе я кахала.
Трапятала я быццам дзяўчынка,
Калі побач з табою стаяла.
Для цябе ж я была перапынкам,
І каханне паціху згасала.
Цяпер іншай ірвеш тыя ж вішні
І яе ты праводзіш дадому.
Як жа зараз мне ціха, вусцішна,
Не скажу я табе маладому.