Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галіна Толах

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Гронкі вішняў ірваў мне ў далоні, Я шчаслівая іх цалавала. Пульсавала сардэчка ў скронях, Бо так моцна цябе я кахала. Трапятала я быццам дзяўчынка, Калі побач з табою стаяла. Для цябе ж я была перапынкам, І каханне паціху згасала. Цяпер іншай ірвеш тыя ж вішні І яе ты праводзіш дадому. Як жа зараз мне ціха, вусцішна, Не скажу я табе маладому. Shop Women's Sneakers by Brand


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Ты кранаеш мяне ножкамі, Быццам ціхенька ходзіш. Ты пяшчотна сваім ручкамі Па жывоціку маім водзіш. Я шчасліва ад руху кожнага, Штохвілінна чакаю яго. Прыкладаю рукой устрывожанай Да схаванага цельца твайго. Бачу дзень той, калі ты з’явішся, Першым крыкам абудзіш душу. І ў жніўні квітнеючым, ранішнім, Я, каб мамай назваў, папрашу. SuperStar SlipOn


Яшчэ не ацэнена
Колькі болю ў жыцці, колькі жалю, Колькі скрухі кладзецца на снег. Ты забыўся ўжо сваю Галю, Яе вочы, гаворку і смех. Роўна дзесяць гадоў прамінула З таго дня, як убачыў яе. У каханні тваім патанула, Потым знік назусім, як у сне. І неспраўджаных мар засталося Вельмі шмат у яе на душы. Але так па жыцці павялося: Дажываем свой век у цішы. Boots


Яшчэ не ацэнена
Я ствараю жыцця свайго рукапіс На старонках дзён, што мінаюцца. Пражыць мне так хочацца іх на біс, А яны развітальна ўсміхаюцца. Думкі маю ў душы абязводжанай, Што нарэшце забуду я, што было. І трымаю рукой устрывожанай Ліст апошні, што ад цябе прыйшоў. Я трымаю яго няўпэўнена, Бы той ліст прачытаць не дазволена Бо я ведаю, што там напісана. І ад гэтага зрэшты балюча мне. Nike Hypervenom Phantom II FG Low