Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Информация о ответственное хранение предлагаем всем желающим.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гучыць матыў, няведамы дагэтуль...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Гучыць матыў, няведамы дагэтуль,
Адчайна ў хату просіцца вясна.
Ніколі я ня чуў сябе паэтам
У сьвеце, дзе паэзія — Яна.

Лічы, гадай, шукай імя сьвятое,
Якое спрэс запоўніла радкі
Гарачым шэптам-подыхам пра тое,
Адкуль санэт нязмушаны такі.

Натхненьня шал, узвышанасьць і вера,
Нясьцерпны боль, падзеньне з вышыні —
Адна Яна, куды ні зазірні.

Чаканы верш кладзецца на паперу,
Каханьня сьпеў лунае ў цішыні...
Але ў самоце патанаюць дні.