Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяржук Сокалаў-Воюш

sokalau-vojush.jpg
Нарадзіўся 16 кастрычніка 1957 года ў вёсцы Астроўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачых. Сапраўднае прозвішча - Сокалаў. Працаваў слесарам на заводзе жалезабетонных вырабаў (1974-1976), на Наваполацкім вытворчым аб'яднанні «Палімір» (1979). Служыў у Савецкай Арміі (1976-1978). У 1979 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля трох курсаў перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1985). Настаўнічаў у сярэдняй школе № 5 Наваполацка (1982-1984, 1985-1988), быў навуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнаіа музея Якуба Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна (1984-1985), загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988-1990). З 1973 г. жыве ў Наваполацку. Сябра СП СССР з 1990 г. У друку выступае з 1973 г. (наваполацкая газета «Хімік»). Аўтар зборніка паэзіі «Кроў на сумётах» (1989). Часта выступае як аўтар і выканаўца сваіх песень. Напісаў п'есу-казку «Свецяць, свецяць зорачкі...» (пастаўлена ў 1989). Пераклаў на беларускую мову п'есы А. Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», асобныя творы ўкраінскіх, польскіх пісьменнікаў.Adidas


Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)
І люд ня той, і край другі, І розным часам дні сатканыя, І непадобныя багі... А мы такія ж закаханыя.Nike & Jordan Performance Reviews & Release Date


Сярэдняя: 4.8 (38 галасоў)
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю, Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю. Моўчкі слухаю ў росах песьню салаўя. Над маім лунае лёсам Беларусь мая. А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло Залацісты човен ветах, зорнае вясло. Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая, Я адной табе належу, Беларусь мая! Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог, Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог. Чырванее раньні золак, рэха ў гаях, А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая. Мне краёў чужых ня трэба, як не варажы, Не хачу чужога хлеба, радасьцяў чужых, Бо чужына сэрца джаліць, цісьне, як зьмяя, Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.Kids Footwear Online


Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
Ажываюць крокі твае у цішы начной, І лятарня кідае сноп промняў залатах, і,здаецца,есць на зямлі толькі мы з табой, Твой стары, як свет, лабірынт вулачак пустых. Вільня заснула зноў, ды ў яе вачах не пагас агонь, Тут, ля сівых муроў, запаліла кроў мне яе далонь. І гучыць паўсюдна матыў даўняе імшы, І на бітву клічуць званы, страціўшы спакой, Ды гараць надзеі агні у маёй душы, Жалю і спагады няма, больш няма ў ей. Вільня заснула зноў ды ў яе вачах не пагас агонь, Каб нас пасля баёў струпяніць за Уралам Тут, ля сівых муроў, запаліла кроў мне яе далонь. Nike Sneakers