Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гуляе непагадзь...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Гуляе непагадзь. Мой горад у аблозе. О, рэчаіснасць! — Прывідная небыль. Гуляе непагадзь на роспачным парозе, і бровы-хмары ссунуты ў пагрозе, маланкай пашчу разяўляе неба. Гуляе непагадзь. Ну што ж! I я ахвоча! Кранем з вятрыскам струны дажджавыя! А пустабрэх-пярун ужо ракоча, нібыта за спіной маёй рагоча, а струны адгукаюцца — жывыя! Ім падпявае дыскант ручая, басамі — вадасцёкавыя трубы. Вачамі ў вочы — непагадзь і я за крок ад прасвятлення і ад згубы.Adidas Falcon