Гумарэскі-карацелькі.
Адам і Ева.
-Чаму так позна ты прыйшоў -
Напэўна нейкую знайшоў?
-Кідай мелодыю сваю –
Нас толькі ж двое у раю!
-Няхай сабе...- яна цяпер змаўчыць.
Але,як ён засне і захрапіць –
Тады,упэўненай каб быць,
Ёй трэба будзе хуценька
ў Адама рэбры падлічыць...
***
Жонка і муж.
-Сяброўку сёння я сустрэла...
-А ад мяне ты што хацела?
-Я вось аб чым хачу сказаць:
Нам з ёй машыны трэба ў лом здаваць.
***
Жонка п’яному мужу:
-Ты суп нажом ясі,балван,
Глядзіце на прыдурка,людзі!
-Ты што вярзеш? Я ж не прафан:
Дык праз відэлец пралівацца будзе!
***
Жонка – мужу:
-Апошнім часам- кажа жонка-
Ты штось хаваеш ад мяне!
-..?
-Чаму,пахмельная душонка,
Не размаўляеш больш у сне?..