Гуртуймася, сябры, у адзіны, загартаваны, дужы Чын,
каб спраўдзіць мары аб Радзіме, сваё жыццё аддаючы!
Яно ня вартае нічога, яно як пыл на бальшаку,
калі бяз Бацькаўшчыны, Бога, калі бяз Справы на вяку.
А нашай Справай ёсьць - адзіны, загартаваны, дужы Чын.
Гуртуймася, сябры! Ня згінем, сваё жыццё аддаючы!