He стае сіл для новых пакут,
У прадонне зрываецца сэрца.
Мне з табою ўжо болей не стрэцца,
He шукай мяне, любы мой, тут.
У прадонне зрываецца сэрца.
Маё шчасце аб іншае рвецца,
I катуе ў расстайным прызнанні
Біярытму глухое маўчанне.
Мне з табою ўжо болей не стрэцца,
Цябе іншай і лепшай дарую,
Хай яна ў ночы шлюбнай пачуе,
Як чужое імя ў прорву тую
З родных вуснаў маўкліва сарвецца.
He шукай мяне, любы мой, тут,
Мне з табою ўжо болей не стрэцца,
У прадонне зрываецца сэрца.
He стае сіл для новых пакут.
лайно!
лайно!
Не, не лайно... Вершык
Не, не лайно... Вершык дрэнненькі, але не лайно, вы, паважаны (ая) спадар (ыня) занадта катэгарычные ў дачыненні да творчасці Валянціны Аксак