…І падалося ў дзень той,
што нябёсы
абрынуліся раптам на зямлю,
і быццам люты цмок
з нябёс спусціўся,
каб здзейсніць
справу чорную сваю.
…І падалося ў дзень той,
што бярозы
імгненна пачарнелі,
а вада
у рэчцы чыстай
стала брудна-шэрай,
бо ў дзень той змрочны,
у той дзень жахлівы
людскія лёсы
пакалечыла вайна.