Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

iСНАСЦЬ

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

Як лiсце залатое
У сонечнай алеi,
Твая – прысутнасць, мiлая,
Патрэбна на зямлi.
Хай свет наш вар’яцее,
Хай непагадзь шалее –
Апошнi жар свой клёны,
Як iснасць, збераглi.

Я веру, што змагу,
Я ведаю, сумею
(Хоць мiстыкай, хоць глупствамi
Хтось мару нарачэ) –
Цябе спаткаць iзноў
У сонечнай алеi,
Дзе цёпла i ад лiсця –
Апалага яшчэ…



Дзякуй за гэты цудоуны цёплы

Дзякуй за гэты цудоуны цёплы верш!