Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каб

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Ты нацягвай сабе на плечы
Цёплы плед. Прыціскайся мацней.
Красавіцкі халодны вечар –
Мы хаваемся ад дзяцей.
Каб іх вочкі не бачылі нашы
Пацалункі і дотыкі рук.
Каб малодзенькія мамашы
Не змясцілі артыкул у друк,
Каб мясцовыя бабкі на лаўках
Не сказалі: “нууу молодёжь”,
Каб пісьменнік старою асадкай
Не спісаў вобраз наш. Ні на грош.
Каб мастак не шукаў натхненне
Ў цёмных пасмах маіх валасоў,
Каб музыка не бачыў змяненне
Нотных правіл у сутнасці слоў.
Каб юнак не пачуўся самотным,
Абмінаючы нас з табой
І каб мне шчэ здаваўся больш родным
Найраднейшы і так голас твой.



Ну падгледзеў...Убачыў... І

Ну падгледзеў...Убачыў... І ходу...
Прыпыніўся, даў воку нябёс.
Апусціў позірк свой на «калёсы».
Для чаго яны мне?...І мой лёс?

Адбыліся ўжо ўсе падзеі.
Што засталася? Як дажываць?
Што трымае мяне ў гэтым свеце?
Мабыць штосць давядзецца пазнаць...