Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі агорнуты смугою...

Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

Калі агорнуты смугою
Мой шлях, і крыўда верх бярэ,
І злосць лісіцаю рудою
Мне сэрца кіпцюром дзярэ,
Калі дарэмна я ваюю,
Бо моцны вораг мой - тады
Настой надзеі-зелкі п'ю я:
дзве кроплі з шклянкаю вады.

І моц дзівоснага напою
Разгоніць цемрадзі палон
І сэрцу дасць глыток спакою,
І разагне зямны паклон.
У напоі цукру - ані лыжкі,
надзея горкая заўжды,
але яе патрэбна крышку -
Дзве кроплі з шклянкаю вады...