Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі выпіша лёс мне мандат

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Калі выпіша лёс мне мандат,
Як было ўжо не раз, на чужыну,
Бумерангам вярнуся назад
Да цябе, дарагая Айчына.

Бо без гэтай бацькоўскай зямлі
Мне заўжды і цяжка, і дрэнна...
Калі сэрца аб нечым баліць,
Значыць, б'ецца яно недарэмна.