Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каліноўскі. Вільня, 22 сакавіка 1864 года

Сярэдняя: 4.6 (16 галасоў)
Ён ішоў між штыкоў і шабляў І ўсміхаўся на поўны рот, Што жандары на вуліцы зяблі, І чакаў пракурор ля варот. Пасля камеры запляснелай Піў марозную свежасць усмак. І на сэрцы ў яго яснела. Адпаўзаў страху слізкі слімак. Над турэмнаю чарапіцай, Над густым частаколам крыжоў Сонца грэлася, каб напіцца Заўтра мог верабей з капяжоў... Ён на вуліцу выйшаў пакорна, Удыхнуў дыму хатняга пах I падумаў зусім спакойна: "Гэта вось мой апошні шлях". Камяні, што масцілі шлях той, Нагадалі яму акурат Кашалькі ненавіснай шляхты І падсумкі царскіх салдат. Нібы выкінутыя, ляжалі. Іней стыў на іх, быццам пыл. І падумаў ён з горкім жалем: "Эх, каб панскія чарапы! Малавата я іх раструшчыў. Мнагавата іх на зямлі... Толькі б пушчы, цёмныя пушчы Грознай помстай не адгулі! Толькі б веры не пахіснулі Ні нагайкі, ні недарод! Толькі б порах збярог і кулі, І нянавісць сваю народ!.." Сакавіцкі марозны ранак На сумёты клаў цень касы. Вытыркаліся з-за фіранак Палахлівых паненак насы. Праімчаў праз дарогу на брычцы Нейкі важны віленскі туз, Пагразіў кулаком па прывычцы. А рамізнік прыўзняў картуз. Тупа ўзвод паліцэйскіх пратопаў. Афіцэр гаркнуў: "У-зяць нагу!.." І ўжо блізка чуцён натоўпу Несціханы, стрыманы гул. Недзе там — кажухі і абноскі. Там браты яго — мужыкі. Іх пабачыць хацеў Каліноўскі. Хоць здалёк, хоць на момант які. Толькі б стражнікі не адцёрлі, Толькі б з плошчы не выгналі іх... І ажно перасохла ў горле, Як падумаў пра страшны міг. Не было ў душы шкадавання, Нават крыўды на лёс не было, Што вось гэта халоднае ранне Назаўсёды патушыць святло. А была палыновая горыч I бяссільная злосць ад таго, Што не ён паноў аб'ягорыў, А яны ўсё ж злавілі яго. І вядуць па апошняй дарозе, І нахабна ўзіраюцца ў твар, Быццам гэта не ён — той грозны Яська, віленскі гаспадар... Вось і плошча. Марозны вецер Пругка хіліць пятлю на ўсход. Над людзьмі, над усім на свеце Узвышаецца эшафот. Ён хаду запаволіў трошкі І на сонца зірнуў з тугой. У цішы звонка рыпнулі дошкі Пад яго маладой нагой. Стаў пад шыбеніцу рашуча, Быццам пераступіў парог. І, як дымка з надрэчнай кручы, Над натоўпам паплыў спалох. Хто — з нянавісцю, хто — з адчаем Пазіралі на эшафот. І ад радасці надзвычайнай Ззяў, як люстра, жандарскі бот. Ад яго шырокага ранта Не адводзіў пагляду шпік. У збялелага фабрыканта Торгаў вока нервовы цік. Як нямая шэрая лава, Разлілася чыноўная раць... Усміхнуўся Кастусь: "Вам цікава, Як я буду тут паміраць? Што ж, спектакль такі не рэдкі. Дык чаго ж вочы хіліце ўніз І забылі прынесці кветкі, І не чуеце воклікаў "біс"? Ні маленнем, ні здрадай новай Я пацешыць вас так і не змог. І зірніце: не я, панове, — Вы сягоння ў мяне каля ног". Яшчэ вышай ускінуў голаў І заўважыў ён: там, дзе штыкі, За ватоўкамі балаголаў Калыхаліся армякі. Там было неспакойна, быццам Людзі рваліся з ланцугоў, Там хацелі наперад прабіцца, Да яго бліжэй, да яго... Віратлівай паводкай гулу Падмывала там цішыню... І душу яму ўскалыхнула Цёплай хваляю ўпершыню. "Вы са мною ў мой міг апошні, Мае родныя мужыкі! Я дзяліў з вамі дзень ваш посны, Гарапашны ваш лёс цяжкі. Я ў адчаі кляў разам з вамі Ніву бедную і сенажаць. Пот салёны вы засявалі, Каб пасля слёзы горкія жаць. Вам і рукі, і душы скруцілі, Завязалі на сем вузлоў, Каб маўчалі вы, як скаціна, Нават родных не помнячы слоў. Абкрывянілі сэрца даволі Здзекаў, крыўд і няпраўд асцюкі... Я хацеў вас прывесці да волі. Я вам шчасця хацеў, дзецюкі. Не дасяг я жаданай мэты, Ды не плачу ўсё ж ні аб чым: Не памру я незразуметым, Бо змагацца я вас вучыў. Не чакайце ж здалёк падмогі І не верце ў добрых цароў. Колькі будзе жыцця і змогі, Не пускайце з рук тапароў. Шкода, што ўжо не ўведаю, зноў з кім Вы падымеце бунт святы. Аб сваім Кастусю Каліноўскім Прыгадайце тады, браты!.." І хацеў ён вышэй прыўзняцца, Зноў зірнуць на свой крэўны люд. Толькі раптам, нібы знянацку, За спіной загучаў прысуд. Даляцелі, як адгалоскі, Непрывычных слоў камяні Пра яго: "Дваранін... Каліноўскі..." Кату крыкнуў ён: — Не мані! Я з народам навек з'яднаны. Што вы глупстваў панаплялі?! Ні халопаў няма, ні дваранаў — Людзі роўныя на зямлі!.. І ні слёз у вачах, ні жаху, Калі змоўкла плошча пасля І няўмольна халоднай вужакай Абвіла яго шыю пятля. "Будзь здаровы, мужыцкі народзе! Хай нядоля цябе абміне. Гіну я за цябе. Пры нагодзе Спамяні добрым словам мяне. Быў я сын для цябе, а не лёкай. І калі адляціць мой дух, Будзеш ты мне, зямелька, лёгкай, Мяккай, як жаўруковы пух. Без мяне прычакаеш радасць. Станеш слаўнаю між людзьмі. Даў табе я мужыцкую праўду, А свабоду сама вазьмі..." Закрычала жанчына нема. Засланіла сонца імгла. Пахіснулася раптам неба. Пад нагамі зямля паплыла. I калі цела цяжка абмякла I заціх гордай шыі хруст, 3 губ сплыло развітальнае: — Матка-а! Бе-ла-ру-у-усь!.. Zoom Kobe Venomenon VI 6


Да слёз...

Да слёз...

прачытаў адчуў як наліваецца

прачытаў адчуў як наліваецца нутро патрыятызмам і жалем...

Мацнею духам

Мацнею духам