Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калыханка для паэта

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)
Баю-баюшкі-баЮшкі... Спі, паэцейка, засні. Коўдру пухкую на вушка па-дзіцячы нацягні. Укруціся з галавою ў цеплыню і ў цішыню— ды не ВЕРШнікам, не воем— дзіцянём у стылі "ню". Не турбуйся пра пустое— пра спісАныя лісты, і пра сёе, і пра тое... што паэт ніякі ты. Падцягні пад пузік ножкі, і падушку абдымі, і ціхенечка, патрошкі, у нязбыўнае нырні. Ды не ў ахі... ахінею несказАных сказаў-слоў, а ў люлявую лілею найсалодкіх светлых сноў. Хай яны і не наяве, ды і ў іх жыве "паэзь"— і, заўваж, не дзеля славы— проста так, як "інтарэс!" Спі, засні... А, ты празаік? І не чуў лухту маю? Зараз я табе пра "заяк" "усыпальную" "спяю". Nike Ambassador 10