Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Карункавы парасон

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Карункавы парасон...
*******************************
Дрэвы скінулі адзенне
Ды застылі ў задуменні.
Толькі елкі, толькі сосны
Ўсё такія ж, як у вёснах.

Шэрай коўдрай, як наўмысна,
Неба хмарнае навісла.
З ранку дождж зямельку меціў,
Гойсаў вецер ля павеці,

Тузаў дзверы за кручок.
А маленькі павучок
Каляровы бачыў сон -
Плёў з карункаў парасон.

Падарунак дамавому -
У дзень народзінаў, вядома.
А прачнуўся, пазяхнуў,
Павярнуўся. Зноў заснуў.

Ні ў гуморы, ні ў настроі,
Бо надвор'е ніякое...
11.11 - 2015г.