Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кажыце сваяцтва, а не радство...

Сярэдняя: 4.8 (12 галасоў)
Кажыце сваяцтва, а не радство, Кажыце краса, пекната, хараство, І дабрыня, меншыня, меншыня — Кажыце, пакуль вам падказваю я. Адметны кажыце і адмысловы — Такія прыгожыя родныя словы. Кажыце круцёлка, а не вяртушка, Кажыце ваяка, жаўнер і ваяр, Ялінка, ядловец, юшка і яр. Малы і малеча, а не малыш, І вельмі прыгожае слова спаміж. Забудзьце ляднік, а ёсць наша — лядоўня, Трайняты кажыце заўжды, а не тройня. Крумкач ці груган, ды толькі не воран Кажыце, калі ён лятае над борам. Ёсць плата, вядома, а не плацеж. Ды куфлем піва суседа пацеш. Пасля пачастуй баханкай хлеба, А не буханкаю — гэтак не трэба. Кажыце, што ў збан малако наліваецца, Але не жбан ці жбанок падстаўляецца. Не загавор вы кажыце, а змова — На словы багатая родная мова. Ёсць слова наросхрыст — не нараспашку, Сарочку сваю апрануць — не рубашку. Ёсць слова паспешлівы — ды не таропкі, Нялёгка прайсці праз горы і сопкі. Ёсць слова таннець — не дзешавець... Нам блізкія словы лягчэй зразумець. На іх і трымаецца родная мова — Таму беражыце яе кожнае слова!Nike Sneakers


вельмі спадабалася, добры

вельмі спадабалася, добры верш

Дзякуй вялікі за верш гэты і

Дзякуй вялікі за верш гэты і за ўсе другія.Ганаруся,што жыву з Вамі ў самым прыгожым месцы на Зямлі.

суперверш. дзякуй аутару

суперверш. дзякуй аутару