Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ХАТА ПАЭТА

Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)

“…Паэты ж… бяздомныя ходзяць…” (Таццяна Дзям’янава).

У Паэта хата – ўвесь Сусьвет.
Але, гэта “ хата” для Паэта –
не прытулак з ложкам.
Бо, Паэту – мала і Сусьвету!
Гэта тое месца, дзе Паэт
сам па сабе гуляе,
быццам кот, ці - кошка.
Гарбаты яму можаш і наліць,
і коўдру ў куце падсцяліць,
але і тут
ня ўсё так проста.
Паэта немагчыма кабаліць,
як іншых мноства…
Паэта не прырУчыць аніхто!
Паэт і для дзяржавы – “фармазон”.
Паэт – не капялюш, ці – паліто.
Яго – не зменіш “пад сезон”!

18 студзеня 2013 г.

(**хата – дом; Сусьвет – Мир; прытулак – приют; ложак – кровать; гарбата – чай;
коўдра – одеяло; кут – уголок; фармазон – “вольный каменщик”;
капялюш – головной убор; паліто – пальто; зменіш – заменишь).



Зьвяртаю Вашу увагу

Зьвяртаю Вашу увагу чытачы,што мне неяк няёмка,бо нехта пад мяне падрабляецца (басня Прэзыдэнт і кабінет)...
Ну,нехта жа напісаў,сатырычна,хоць і не зусім "грамацейскі", Буйніцкі так ня піша... Басня задумана,але аляпаватая,рытма кульгае,сзнс там-сям выпадае,ці зусім прападае...
У цэлым добра. Толькі ня трэба за Буйніцкага хавацца. Напісаў,дык будзь добр, і падпішыся сваім Аўтарствам.
А то мне сорамна па двум прычынам:
Першая - не я напісаў,
Другая - я ўсёж-такі "патшчацільней" апрацовываю вершыкі, ці лірыка ў мяне, ці - сцёб.
З павагай да Невядомага аўтара "Прэзыдэнта і кабінэнта",
Алег Буйніцкі (дзя ДУЛЯ з балотнай вёсачкі Менск).