Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хлусня ўсё гэта...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Хлусня ўсё гэта – час не лечыць! Бо, як забыцца ні хачу, Дасюль, сшалеўшы, у пустэчу Імя ўсё тое жа шапчу. Яно і ежа, і пітво мне, І ўсё, што лепшага было, – Маё жыццё - урок любові, Мае дыханне і святло. Яно – бы стрэмка ў маім сэрцы - Балюча цісне, і свярбіць, І не дае мне ні памерці, Ані як-небудзь разлюбіць. Спрадвечны бой душы і цела… “Даволі, кінь!”, – кажу сабе… Але ж, каханне – звар’яцела - Ўсё роўна цягне… Да цябе…Air Zoom Pegasus 34