Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хтось прыроды пясняр, нехта славіць Айчыну...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Хтось прыроды пясняр, нехта славіць Айчыну, Я ж абраў сабе шлях – ён далёка не райскі: Мой радок для жанчын, мой радок пра жанчыну, Будзь то дзень сакавіцкі ці чэрвеньска-майскі. Хай шукаюць пасля ўсіх маіх “прататыпаў”, Хто натхняў на радкі, хто душу мне крылаціў, З кім хадзіў ля бяроз я ці ў засені ліпаў, На каго свае дні летуценныя траціў... Што адхлання шукаў не ў сям’і, а на волі, Дакарайце мяне, толькі ўсё ж не карайце. А калі часу млын свае жорны спаволіць, Застануцца радкі. Вы чытайце, чытайце... adidas