Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хвалі ў душы

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)
Хвалі ў душы Было лёгка раней на душы, Чыстым донца. Ні хмурыначкі, ні дажджыначкі, Толькі сонца. Крыху ўзнімецца хваля мутная— Ападае. Свае крылы душа ізноў Выпрамляе. Што ж змянілася навакол? Ды нічога. Тое ж неба і той жа бор, І дарога. Ды чамусьці ўсё мутней Тыя хвалі. Можа проста на іх раней Не зважалі? Слёзы, крыўды—хіба ж бяда? Была б вера. Падмывае жыцця вада Душы бераг. Ды спяшаемся ўсё, бяжым Мы чагосьці. Не відаць ужо і мяжы Маладосці. Адвучыцца б за дробязі ўсе Хвалявацца. І даць хвалям у душы сваёй Адстаяцца. 2001г. Kids Clothes