Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хворая

Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

Я захварэла на цябе
Што гэта? Дар альбо пракляцце?
Ці мо не маю праў на шчасце?
Зноў спадзяванні ў журбе...

Прашу ў бога зноў сустрэчы
І можа быць у гэты вечар
Твой позірк зловіць позірк мой
Ды вечар пройдзе не са мной.

А за вакном мігаюць цені,
Прырода дорыць пах вясенні
Сціскае сэрца цішыня
Ты дзесці там, я тут адна.

І зноў чакаю, зноў малюся,
Імя тваё прашэпчуць вусны
Бо я хварэю на цябе,
А лекі не знайсці нідзе.

Ды ёсць адно выратаванне
З табой размовы да світання.
Ты вылечыш маю душу?
Не? добра... больш не папрашу.

Тады яшчэ адны ёсць лекі
І гэта напрач не аптэкі
Я вылече сама сябе!
З гарэлкі чаркай на стале...

21.02.2012



Глыток бальзаму у

Глыток бальзаму у гарбату,
або лікёру з каньяком,
прылегшы трошкі на канапе,
яшчэ мелодыю цішком.

Яшчэ знаёмыя праз мроі,
і так далёкія ўжо дні,
так і не звыкшыя да волі
у галаве слава тваі...

Не мае сэнсу іх тлумачыць.
Яны ў позірку, ў руцэ...
У вуснах водарна -гарачых,
і ў грудзях, і ў галаве.

Кранешся лёхка і так моцна,
спыніш, з натхненнем дадаеш.
Не дазваляецца біць вокна.
І проста міма не прайдзеш.

Шаноўная Вераніка ! не

Шаноўная Вераніка ! не трэба "з гарэлкай чаркі на стале" ...ні ў якім разе! Давайце лепш шукаць выратаванне ў вершах.Дарэчы, у мяне -" я захварэла Вамі, Вы захварэлі мной, не ведаем мы самі, як справіцца з бядой", а абвінавацілі тут у разбэшчанасці і распусце.