Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вераніка Шыпіла

Сярэдняя: 4 (22 галасоў)
Шаркаў лапкамі па падлозе І напружана піпкаю пыхаў, Паглядаў дружа мой у трывозе, Інтрыганцкі сачыў пры пагрозе, Ледзь прыкметна так вочкамі лыпаў. Абнадзейна дзівіўся ў твар мне, Вандраваў жа, стаміўся ў волю Етак быццам бы з хлебам і соллю Разчакана глядзеў на мяне, А тым часам на нашым стале Налівала матуля гасцінец, І цікуюся быццам паршывец Каб ўзяць і самой частаваць, А яго ўвесь час не чуваць... Углядзеў - падхапіўся на ножкі, Ледзь учуў пах духмянага млека Аж глядзіць, што і кнопачка-кошка Лапкі-драпкі цікуе на гэта... Закрахтаў, натапырыў іголкі І спалохана з крыўдаю сочыць, Мокры носік у талерку не точыць І цікуе бы шарычак колкі Ручкі прагнуць узяць таку цацку - Аж камочак ускочыў знянацку Уцякаць мо сабраўся ды маці На падол узняла кацяняці А цяпер з заспакоеным сэрцам Можаш досыта, вожык, наесца. 22.05.2012 Highsnobiety Sneakers


Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)
У далёкія дні, калі йшчэ Усяслаў Чарадзей Уладарыў на землях Вялікага княства літоўскага, Супраць войска маскоўскага, іга татара-мангольскага… І сустрэч з крыжаком не радзей… Існаваў адзін звычай у нашых славутых людзей. Калі хтось абражаў, забіваў, рабаваў Усе мужчыны, што здольныя зброю трымаць Па традыцыі мусілі ворага гнаць Пакуль той яшчэ не ачуняў Зброю з ножнаў сваіх не дастаў. Коні рвуць і хрыпяць – наганяе пагоня Пылу гару падляцеў і клубамі плыве. Нехта гучна крычыць за сабою заве І запыхкалі цені бы ў чорных сутоннях… Што ж…хто наступны на помсту ў чарзе? Коннік узняў над сабой стальны меч, І застукала ў скронях – нянавісцю поўніцца кроў. За Радзіму! За волю! За праўду! За ўсіх сваякоў! Здрыганулася неба – пачалася крывавая сеч… Бы маланка мігціць, той узняты над рыцарам меч. Застагнала ў стоме гаротная маці зямля, Бо адчула апошні ўдых сваіх верных сыноў, Увабрала пакуты ў глыб чужакоў-кажаноў, І цяпер бы сама не свая… Спадзяванне – нябёсы заплачуць, амыюць сцюдзёнай слязой. Гэта звычай цяпер, ён “Пагоняй” навечна названы, Хто сапраўдны ліцвін, аавязкам лічыў то сваім, Ганарыліся гэтым, а потым з гасамі між тым Мастакі малявалі той звычай на гербе дзяржавы І цяпер не ад’емны ён з лёсам людскім. Абудзіся зямляк, уздымі свае сонныя вочы І тады загамоняць вакол продкі вуснамі нашых сыноў Не звярнуўшы ўвагі на сонныя путы вякоў Каб народ наш далей праз стагоддзі з “Пагоняю” крочыў, Бараніў карані пры спакусах ліхіх чужакоў. Старажытных такіх, як наш герб, ва ўсім свеце не шмат, Непахісна, рашуча, вядзе за сабою наперад. Сем стагоддзяў глядіць конны рыцар у даль з нейкай верай І ні кроку назад… Каго гонар не браў – той напэўна чужак ці вар’ят. Air Jordan XI 11 Wool


Сярэдняя: 4.9 (15 галасоў)
Мой свет, у якім заўжды жыву, Не супадае з іншым светам Яго, таемна, назаву Пакутнай думкаю паэта. Мой свет гучыць на роднай мове На песні, што жыве здаўна Яе, на жаль, няма ў размове, Бо з вуснаў не гучыць яна. Блакіт нябёс над галавою І птушак спеўных галасы, Цяпер нагадваю з любоўю, Як моклі ногі ад расы. І я прайдуся па абшарах, Адчую цеплыню палёў, Якую зноў малюю ў марах... Ды пахне квеценню садоў. Там, дзе гісторыя гучала Пад грозны звон стальных мячоў, Ці прага волі праслаўляла Зямлю адважных ваяроў. Усё ў сэрцы захаваю Ды падзяліцца мару я З любым, хто прагне шчасця краю, Бо свет мой - Беларусь мая! 05.01.2011Nike LunarEpic Low Flyknit


Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)
Я захварэла на цябе Што гэта? Дар альбо пракляцце? Ці мо не маю праў на шчасце? Зноў спадзяванні ў журбе... Прашу ў бога зноў сустрэчы І можа быць у гэты вечар Твой позірк зловіць позірк мой Ды вечар пройдзе не са мной. А за вакном мігаюць цені, Прырода дорыць пах вясенні Сціскае сэрца цішыня Ты дзесці там, я тут адна. І зноў чакаю, зноў малюся, Імя тваё прашэпчуць вусны Бо я хварэю на цябе, А лекі не знайсці нідзе. Ды ёсць адно выратаванне З табой размовы да світання. Ты вылечыш маю душу? Не? добра... больш не папрашу. Тады яшчэ адны ёсць лекі І гэта напрач не аптэкі Я вылече сама сябе! З гарэлкі чаркай на стале... 21.02.2012 Sneakers