Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КЛЁН ДЗЯЦіНСТВА.

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

Калісь, ля хАты,
сам сабОю вырас Клён.
Ляцела сЕмка –
вЫглядзела мЕсца,
ды й, ўмасцІлася.
Ад пАрастка – да вОлата узнёсся Ён,
і часткай стаў маёй радІмы,
Божай міласцю…

Дзяцінства пОбач з ім маё прайшлО.
Абодва мы
да сОнейка цягнУліся.
Калісь, і я,
як Ён –
быў малышОм,
а зАраз –
мае плечы да зямлі нагнУліся…

А Клён дзяцінства маягО стаіць –
магУтны, не жадАе стАрыцца.
ЗдаЕцца мне –
калі Яго забЫць,
з радзімай
нЕшта здАрыцца…

Прыйшоў я сёння да Яго.
Прысеў ля Клёна, верным Паладынам.
Няма нічОга ўжо з тагО,
што тут, калісь,
звалось радзімай…
Адзіны Ён – дае мне успамІн.
ПрысУнуўся шчакою –
дзякуй, дрЭўца…
Мне шЭпча Клён,
што Ён – мой ПаладЫн,
да сАмай смерці…
ЯгОнай,
Клёна,
смерці…

уначы з 30 на 31 кастрычніка 2013г.

**(калісь,ля хАты – когда-то,возле дома; ўмасцілася – примостилось,устроилось; ад пАрастка – да вОлата - от ростка до Силача; пОбач – рядом; зАраз – сейчас; нЕшта здАрыцца – что-то случится;Паладын – верный рыцарь;успамІн – оспоминание).