Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кніга Сімяона

Яшчэ не ацэнена
Кніга Сімяона Памяці выдатнага паэта і асветніка XVII ст. Сімяона Полацкага Клабук, нібы вянок лаўровы, на творцы з яркасцю ракеты. У “Вертаград шматкаляровы” ўвайшлі царкоўныя легенды. Змест як духоўны, так і свецкі ў “Шматколернага вертаграда”: геаграфічныя тут звесткі і гістарычныя таксама. На ідэальнага манарха тут погляды ды анекдоты (а анекдоты ад манаха рассмешаць і плаксівых роты!). “Шматкаляровы” выкрывае паклёпніцтва, распусту, зайздрасць… Заган дуброва векавая, цябе ён агаляе зараз! Карысная для некаторых ты, кніжка Сімяона твораў: мастацкія манаха творы – “сардэчкі” – выпраўляюць нораў. Клабук – нібы вянок лаўровы. Паэт – ярчэй за сонца захад. У “Вертаград шматкаляровы” паэзія ўвайшла манаха. Nike