Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Колькі жа навокал прыгажосці!

Яшчэ не ацэнена

Колькі жа навокал прыгажосці!
Неба нават цешыцца, калі
Восень, заляцеўшая бы госця,
Крочыць гаспадыняй па зямлі!

Лоўка, бы мастак які, малюе,
Змешваючы золата і медзь,
І сама клапоціцца-пільнуе,
Каб да маразоў усё паспець:

Каб падбавіць спеласці у косы
Сонейкам аблашчаных бяроз,
І, працяўшы ветрыкам нябёсы,
Тыкнуць павуціначкамі ў нос.

І пад ногі кінуць дар багаты,
Абыйшоўшы сад і агарод…
Што за казка - восеньскае свята!
Што за дзіва - лісця карагод!

А лясы! А водары грыбныя!
А прасторы сцішаных палёў!
І над імі – смута настальгіі
Ў развітальным плачы жураўлёў…

А мо нехта ў восень не ўлюблёны?
Самы час у паркі завітаць
І напіцца радасці ад клёнаў,
Што чароўным светам зіхацяць!

Каб калісьці ў зімні дзень халодны
Зноў душу ўспамінамі сагрэць
І прыпомніць, што за асалода -
Лісцем абляцелым шамацець!