Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кропка...

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Кропка...
***********************************
Спыніліся кахання майго крокі...
Жалобнага маўчання не паруш...
Я не спяшалася паставіць кропку -
Само зайшлося ў лабірынце сцюж...

Пакуль магло, карабкалася ўгору
І дыхала пяшчотаю праз боль,
Ды збілася са шляху,год каторы
Шукаючы жыццёвай піраміды соль...

Яму і дыхаць стала немагчыма,
І невыносна-жудасна цярпець,
Як пачынаў ліхі пярун няспынна
Вачыма гнеўна зыркаць і грымець.

...Ну вось і ўсё. Здаецца, адбалела...
Ды з памяці не вырвеш карані
Хвілін тых, калі сэрца маё млела
У тым спакусліва-падманлівым агні...
11-12.07 - 2015г.