Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кружляе вуха Галяктыкі

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)
Кружляе вуха Галяктыкі     І чуе з даляў сьвятло, Як дзесьці новыя мятлікі     На зёлках сушаць крыло, Як у стаўку апалонікі     Гадуюць лапы свае, І як вужака тоненькі     Паблізу колцы віе, Як шчэраць зубы айсбэргі,     У неба плывучы, І кляцаюць клюшнямі крабікі,     І гаснуць у моры зьнічы, Як поўняць шчоку яблыкі     Як танчаць пазванкі, Й вянкі сплятаюць д’яблікі     Нам зь лініяў рукі...Mens Trainers