Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Серж Мінскевіч

Сярэдняя: 4 (8 галасоў)
Насеньне лепшае з жыцьцёвай сьветлай нівы Сабранае ў жарон Малоху... Пыл пэрлін, Узятых з мора ўцех і працы, – ў змрок рыцьвін Прасыпаны на жвір вільготны і маўклівы. Заслону забыцьця прадуць гады рупліва... Як войска ўсталі тут сто тысячаў хваін, Бы варта цішыні, што грэбнем вершалін Шумлівыя вятры сутрымвае за грывы. Тут іншаземцы сьлёз ня могуць прыхаваць... І вы, гаспадары, паплачце, ці ж вам сьцерці З прасьцягу памяці разоры столькіх сьмерцяў? Паплачце, бо інакш драўлянай варты раць У горад рушыць, каб ваш сон патурбаваць, Павекі, што ў крыві запекліся, разьдзерці.                                                             3.02.02 Adidas Yeezy


Сярэдняя: 3.6 (8 галасоў)
Вясло ўзьнімаю і – стралою арбалета Байдаркі нос ляціць празь віхравы паток, Выявы рэжучы мастоў, дамоў, аблок – Лепш за віно п’яніць струмень відзежаў сьвету. Прыпыніцца палёт, растануць піруэты Запозьненых віроў, зардзее ў небе змрок, А тыя вобразы шчэ будуць вабіць зрок, Пакуль ліхтарняў шыхт ня кіне ў іх манэты. І ўспыхне на вадзе, як мармуровы грот, Як скарб, асьветлены пірацкаю паходняй, Чароўны горад-князь, мудрэц і багатыр – Вартуе дабрабыт насельнікаў і мір... Пара да берагу – змыкаюць кола содні. (У люстры, ведама, усё наадварот.)                                                             11.04.2002.Mens Footwear Online


Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)
Барока восені – мой улюбёны стыль Убраньняў паркавых, калі ярчэй, іскрысьцей, Чым дзень яшчэ ці два таму ірдзіцца лісьце, І падае крылом, што абраніў матыль. Зацішша восені – мой улюбёны штыль, І нават час у ім далей ня можа плысьці, Расталі дзеі ўсе ці адышлі кудысьці, Нібыта на антракт спыніўся вадэвіль. Тут неба топкае – на дне яго вышыняў Таіцца васьміног, што сьпіць на аблачыне, Пакуль грамы і дождж ірвуць нутро плаціне. А ўстане цішыня – пакіне ён пасьцель. О думы стылыя – пахмельны карабель, – Штось напяваць пачне пачуцьцяў мэнэстрэль.                                                             30.10.2000 Nike Air Max


Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)
Кружляе вуха Галяктыкі     І чуе з даляў сьвятло, Як дзесьці новыя мятлікі     На зёлках сушаць крыло, Як у стаўку апалонікі     Гадуюць лапы свае, І як вужака тоненькі     Паблізу колцы віе, Як шчэраць зубы айсбэргі,     У неба плывучы, І кляцаюць клюшнямі крабікі,     І гаснуць у моры зьнічы, Як поўняць шчоку яблыкі     Як танчаць пазванкі, Й вянкі сплятаюць д’яблікі     Нам зь лініяў рукі...Mens Trainers