Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крыльле

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Аблятае крыльле маё крохкае -
сыпле зь яго пер’е, быццам сьнег...
Неба! О, якое-ж ты нялёгкае!
Быццам самы ясны пан Сусьвет.

Аблятае крыльле мне паэцкае,
да зямлі мацней ўсё хіліць боль.
Маладосьць мая даўно запэцкана -
чысьціні хоць старасьці дазволь.

Аблятае лісьце на алешыне,
засьцілае коўдраю зямлю.
"Ці жыцьцё такое нечым лепшае?" -
я адказ ў Нябёсаў ўсё малю.

Аблятаюць з хмарак ў дол дажджыначкі -
быццам суцяшаюць: "Так, так, так..."
Мне-бы дзе яшчэ дастаць хвіліначку
ў гэтае жыцьцё каб веры даць...

Аблятаюць дні з жыцьця вар’яцкага -
быццам кроплі падаюць ў нябыт.
Можа, я нябёсаў шчэ намацаю
крыламі шырокі той блакіт?..