Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крылы чые - на такі размах?

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

“З боку – таго зачыняйце дзьверы!”
Пухаўку б’е, нібы ў барабан.
Мне не хапае звычайнай веры -
Хто мне той веры падорыць збан?
Хто абароніць ад жахаў, змроку,
Хто будзе ў цемры цяпер сядзець?
З грукатам! Дзьверы! З таго боку -
Грукае ў дзьверы мае сьмерць.
Хто мне падасьць з падваконьня руку?
Дзьверы крыклівыя – бах ды бах.
Каб нам да зорак узьняцца з бруку -
Крылы чые на такі размах?