Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крыж у кожнага свой

Яшчэ не ацэнена
Крыж у кожнага свой Захварэла. Пасцельны рэжым, А за вокнамі чэрвеня гукі. На зямлі, без ніякай прынукі, Усе носім свае мы крыжы. Быў калісьці адзін чалавек, Захацеў памяняць крыж на іншы. Ён заенчыў: Айцец, Усявышні, Гэты цяжка насіць увесь век. Выбірай. Бачыш, колькі крыжоў, Пахадзі ўздоўж сцен, прыглядзіся, Пад любога ты з іх станавіся… Чалавек закрычаў: Я знайшоў! Усміхнуўся Гасподзь: Што ж, бяры. Выбраў сам яго, болей не кайся. Ты ж узяў той, што кінуць стараўся, А няможна, ты бач, без пары. Так заўсёды бывае ў жыцці. Не заменіш свой лёс ты на іншы, Не паможа ў тым і Усявышні. Пад сваім трэба крыжам ісці. 2001 г. Puma