Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біблейскія радкі

Сярэдняя: 4.1 (26 галасоў)
Калі ў змаганні з сатаной душа істайвае у скрусе, ратуе вера: “Бог са мной! Я з Ім нічога не баюся – бо светач Госпада майго ярчэй за сотні сонцаў свеціць. Ён – ува мне – мацней таго, хто супраціў мяне – у свеце.” Хоць д’ябал круціцца змяёй: “Няўжо ад жаху кроў не стыне?”, ды што ён можа, вораг мой, калі сам Бог – мая цвярдыня? “Не бойся, – кажа, – Я з табой.” І моц дае – такую сілу, з якой крапчэе нават той, каго наводмаш гора збіла. Я спавядаю: “Бог – жывы! І ўсё такі ж усемагутны!” А ці спазналі гэта вы? Ці кайданамі дух ваш скуты? 21.01.2014 ------------------------------------------------------ Біблейскія радкі для роздуму: Бытие 25:24 "Не бойся, ибо Я с тобою, и благословлю тебя" Исайя 41:10 "Не бойся, ибо Я - с тобою, не смущайся, ибо Я - Бог твой. Я укреплю тебя, и помогу тебе, и поддержу тебя..." Луки 8, 50 "Не бойся, только веруй!" 1 Иоан. 4:4 "Тот, кто во мне больше того, кто в мире" Рим. *:31 "Если Бог за меня, то кто против меня?" Nike Air max Dominate


Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Сакральны сэнс біблейскага радка наводзіць дух на ўласныя высновы. “Жыццё і смерць – ва ўладзе языка." – гаворыць Бог – адвечны Творца Cловам. “Па веры Вашай, – вучыць, – будзе вам. Скажыце толькі слова з верай Божай – і ўсім сасмяглым Я не мерай дам такую моц, што ўсё адолець зможа. Любой гары аддайце свой прыказ – агучце веру сэрца без сумненняў – і гмах скранецца з месца ў той жа час і знікне ў моры, хвалям на здзіўленне.” Такую моц было б няблага мець. Але набыць яе – пустыя мары. Змяльчэў народ – разбэшчаная хэнць замест любві зняверамі ўладарыць. Сягоння норма ў нас – гуляць са злом – і не хварэць ад сораму за тое, і выпрабоўваць бліжняга на злом, і гнаць і ганіць самае святое. Таму і ў словах сілы не стае, і дзіва людзям болей не даецца – не дай Бог, раптам спраўдзіцца тае – схаванае за пазухай, у сэрцы! Але ж парой прамовіш слова ўслых, пасееш думак зерне на паперу – і ўбачыш поле парасткаў сваіх ва ўсёй красе, як ёсць, у поўнай меры. Таму, о, сейбіт, думай пра жніво! Жыццё і смерць, нянавісць і каханне,– усё ва ўладзе выбару твайго, усё табе – прысуд і апраўданне. І не кажы нікому: “Я аддам жыццё за Вас!" О, глупства – шал любоўны! Не напрароч! Жыві на свеце сам і будзь разумным і… немнагаслоўным! 28.02.2014 ------------------------------------------------------------------------ Біблейския радкі для роздуму: Числа 30:9 "...и слово уст ее, которым она связала себя" Навин 2:21 "...Она сказала: да будет по словам вашим!" Навин 23:14 "...все сбылось для вас, ни одно слово не осталось неисполнившимся" Сирах 28:29 "...и для слов твоих сделай вес и меру" Сирах 32:10 "...говори главное, многое в немногих словах" Сирах 48:5 "Ты воздвиг мертвого от смерти и из ада словом Всевышнего" Притчи 6:2 "...ты опутал себя словами уст твоих" Притчи 17:27 "...Разумный воздержан в словах своих" Притчи 18:4 "...Слова уст человеческих – глубокие воды" Притчи 18: 20 "Смерть и жизнь - во власти языка, любящие его вкусят от плодов его" Марк 11:23 "если кто скажет горе сей: поднимись и ввергнись в море,и не усомнится в сердце своём, но поверит,что сбудется по словам его, -- будет ему, что ни скажет." Луки 1:37 "...ибо у Бога не останется бессильным никакое слово" Пс. 118:116 "Укрепи меня по слову Твоему, и буду жить" Пс 118:107 "...оживи меня по слову Твоему" Air Max 1 Ultra Moire


Яшчэ не ацэнена
Крыж у кожнага свой Захварэла. Пасцельны рэжым, А за вокнамі чэрвеня гукі. На зямлі, без ніякай прынукі, Усе носім свае мы крыжы. Быў калісьці адзін чалавек, Захацеў памяняць крыж на іншы. Ён заенчыў: Айцец, Усявышні, Гэты цяжка насіць увесь век. Выбірай. Бачыш, колькі крыжоў, Пахадзі ўздоўж сцен, прыглядзіся, Пад любога ты з іх станавіся… Чалавек закрычаў: Я знайшоў! Усміхнуўся Гасподзь: Што ж, бяры. Выбраў сам яго, болей не кайся. Ты ж узяў той, што кінуць стараўся, А няможна, ты бач, без пары. Так заўсёды бывае ў жыцці. Не заменіш свой лёс ты на іншы, Не паможа ў тым і Усявышні. Пад сваім трэба крыжам ісці. 2001 г. Puma