Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Куды ж вы дзеліся, ліцьвіны?...

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Куды ж вы дзеліся, ліцьвіны?
Чаму пакінулі сьвет гэты?
Чаму ня бачу "Пагоні" сьцягі?
Чаму бачу сьцяг я саветаў?

Заўжды я шукаю адказ на пытаньні:
Як мы маглі радзіму прадаць?
За што такое нам пакараньне?
І не ў стане адказ атрымаць.

Сказаў нейкі чалавек народу,
Разважыўшы пра тое пытаньне:
Мы кінулі ўсё пад ногі Богу.
Затое й пакараньне.

Але калі праўда гэта, сапраўды.
Калі ж кончыцца гэта імгла?
Ня можа ж гэта быць назаўжды.
Мо, прыйдзе яшчэ сьвета чарга?

Вярні жа нам Божа славу народа -
Сыны твае просяць цяпер.
Збаў нас, Вялікі, ад гэтага рока.
Мы зьмяніліся, ты павер.

Куды ж вы дзеліся, ліцьвіны?
Чаму пакінулі сьвет гэты?
Чаму ня бачу "Пагоні" сьцягі?
Чаму бачу сьцяг я саветаў?



Ліцьвіны адраджаюцца. Мяне

Ліцьвіны адраджаюцца. Мяне вельмі ўсцешыла адкрыццё ў Віцебску помніка Альгерду litviny.blogspot.com/2014/06/blog-post.html

Дарагі аўтар! Літвіны анікуды

Дарагі аўтар!
Літвіны анікуды не падзеліся, яны тут сярод Вас. Азірніцеся ўважліва, прыгледзьцеся. Можа сярод Вашых сяброў знойдзецца літвін. Мы ёсьць, хоця нас укаталі ў асфальт, але калі кожны сьвядомы ліцьвін будзе працаваць дзеля адраджэньня Айчыны, то дасьць Бог нашы ўнукі зажывуць у Вялікалітве.

З павагай, Алесь літвін з Менск-Літоўску

Трэба

Трэба раздзяляць,"Алесь-літвін",навуковыя разважанні і літаратурна-паэтычныя творы.
Аўтар зьвяртаецца не да "зьгінуўшых недзе літвінаў", а да сэрцаў і душ мясцовых жыхараў, да памяці іх, да радаслоўнай, з дакорам зьвяртаючыся да іх, паэтычным дакорам. К слову, Брэст-Літоўскі - так... Менск-Літоўскі на старажытных картах не назіраецца.